Факт незаконнага ўвозу транспартнага сродку на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза спынілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
Грузавы аўтамабіль Daf ішоў праз пункт пропуску «Каменны Лог» на казахстанскіх рэгістрацыйных нумарах. Устаноўлена, што транспартны сродак раней перасякаў мяжу на літоўскіх нумарах і стаіць на рэгістрацыйным уліку ў краінах Еўрасаюза. Адпаведна суб’ект гаспадарання, спрабуючы завезці аўтамабіль пад выглядам транспартнага сродку, ужо зарэгістраванага на тэрыторыі ЕАЭС, меў намер ухіліцца ад выплаты мытных плацяжоў у поўным аб’ёме. Выплаце падлягала сума парадку 43 тыс. рублёў.
Па ўстаноўленым правапарушэнні Гродзенскай рэгіянальнай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.2 ст. 14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Грузавы аўтамабіль DAF коштам 65 тыс. рублёў канфіскаваны.