Шпацыруючы па вуліцы ў Гродне, даволі дарослая пара знайшла сумку. Яны зазірнулі ўнутр і ў адным з адсекаў выявілі кошелёк, грошай было няшмат, але былі карткі і паперка з пін-кодамі да іх.
Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, мужчына і жанчына, якія знайшлі сумку з кашальком, узялі чужыя банкаўскія карткі і скіраваліся ў аддзялення пошты ў цэнтры горада і ў раёне вуліцы Дамброўскага. Там жанчына перадавала касірам чужыя карткі і прасіла зняць з іх грошы.
Пазней пара ўжо здзяйсняла пакупкі ў краме, цяпер іх шукаюць. Міліцыя просіць тых, хто нешта ведае аб грамадзянах на відэа (жанчына ў светлай кофце і акулярах і мужчына ў белай кашулі і сумкай праз плячо), патэлефанаваць па тэлефонах: