Сустрэча з гараджанамі наконт будаўніцтва пешаходнага моста праз Нёман, якая павінна была прайсці 3 чэрвеня, не адбылася, таму што на яе не прыйшлі прадстаўнікі заказчыка будаўніцтва — ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Улады тлумачаць, чаму так здарылася.
Справа ў тым, што заказчык вырашыў пабудаваць пешаходны мост у іншым месцы. Падрыхтоўваюцца матэрыялы для новага акта выбару зямельнага ўчастка. Пазней распрацуюць новую перадпраектную і праектную дакументацыю, паведамляе ў фэйсбуку Яўген Філімонаў з «Экаманіторынга».
Камісія вызначыла, што слуханні адбыліся (слуханні і сустрэча з абмеркаваннем — дзве розныя рэчы). Заказчыку рэкамендавана распрацаваць новую справаздачу аб АУНА (ацэны ўплыву на навакольнае асяроддзе) з яго наступным грамадскім абмеркаваннем.
Мост, пра які ідзе гаворка, павінен злучыць базу адпачынку «Прывал» і ўрочышча Пышкі. У абмеркаванні знаходзілася тры варыянты будаўніцтва.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…