Гродзенскія вожыкі ядуць інвазіўных іспанскіх слімакоў. Гэта вельмі добра

У Гродне гэтым летам «нашэсце» вожыкаў. Чытачы Hrodna.life паведамілі, што вожыкаў шмат, бо яны харчуюцца інвазіўнымі іспанскімі слімакамі, якіх таксама развялося шмат. Гэтыя слімакі дасягаюць у даўжыню 10 см. Біёлаг тлумачыць, чаму такая дыета вожыкаў гэта добра.

— Іспанскія слімакі размножыліся, таму што не было драпежніка-абмежавальніка. Вожык — драпежнік, ён рэгулюе колькасць няроднага віду, які аб’ядае нашу расліннасць, — кажа Вольга Крамлёва, кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Вожыкі кучкуются там, дзе ёсць умовы дл жыцця. Напрыклад, як зараз — дзе шмат гультаяватай і смачнай ежы. Вольга Крамлёва кажа, што не бачыць у гэтым праблемы. Праўда, вожыкі могуць падняць колькасць кляшчоў, але ў нас іх труцяць. А вось недалёка ад Гродна, у Гожы, пасля пажараў колькасць вожыкаў паменшылася.

Даведка

Іспанскі слімак — від наземных бруханогіх малюскаў з атрада лёгачных, не маюць ракавіны. Прадстаўнікі гэтага віду наносяць сур’ёзную шкоду сельскай гаспадарцы ў многіх краінах Еўропы.

Асаблівасць іспанскіх слімакоў у тым, што яны ядуць практычна ўсё: любую арганіку, не толькі расліннага паходжання, але і жывёльнага — мёртвых жывёл, экскрэменты і нават прадстаўнікоў свайго віду. У мінулым годзе ва Украіне нават пачалі самаарганізоўвацца для барацьбы з гэтымі шкоднікамі і стварылі хаштэг #ЗупиниРудого.

Фота: Postimees.ee

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025