У Лідскім раёне шукаюць махляра, які ў перыяд з 14 па 15 мая ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да тэлефоннай станцыі ААТ «Лідскае піва», паведамляе lidanews.by.
Званкі хакер здзяйсняў у Рэспубліку Куба, чым нанёс шкоду прадпрыемству на суму 23 228 беларускіх рублёў.
У дачыненні да невядомага ўзбуджана крымінальная справа па арт. 216 ч. 2 КК РБ «Прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу, здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры». Злачынцу пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.