Навіны

Хлопцу, які ў Лідзе да смерці «прабіў фанеру» маладому цяжкаатлету, змянілі артыкул

Экспэртыза паказала, што выхаванец лідзкай вучэльні алімпійскага рэзэрву Андрэй Дараховіч памёр ад удару свайго калегі Руслана С., які некалькі разоў ударыў яго кулаком у грудзі, або «прабіў яму фанэру», піша s**boda.org.

Як расказала маці загінулага хлопца Іна Дараховіч, паводле экспэртызы, ейны сын памёр менавіта ад удару іншага спартоўца Руслана С., а ня зь нейкай іншай прычыны, як дапускалі раней.

«Калі б было два ўдары, яго [Андрэя] яшчэ далося б выратаваць. А ад трэцяга ў яго, проста кажучы, „лопнула сэрца“, гэта быў сьмяротны ўдар», — распавядае Іна Дараховіч.

Сястра і маці загінулага Андрэя

У сувязі з гэтым у дачыненьні да 18-гадовага хлопца, які біў, зьмянілі крымінальны артыкул. Цяпер яго падазраюць у наўмысным прычыненьні цяжкога цялеснага пашкоджаньня, якое пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека (ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Санкцыі артыкула прадугледжваюць да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Першапачаткова сьледчы камітэт завёў крымінальную справу па ч. 1 арт. 144 («прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці»). Пакараньне па тым артыкуле прадугледжвала да 3 гадоў калёніі.

Па інфармацыі Іны Дараховіч, падазраванага хлопца (на 10 чэрвеня) ня бралі пад варту. Аднак яму забаранілі выяжджаць за межы Ліды, дзе ён прапісаны. Раней ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыезьдзе з краіны.

Мэдалі памерлага хлопца

Як паведамляла раней прэс-служба Міністэрства спорту і турызму Беларусі, у Лідзе, у філіяле Горадзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву, 1 красавіка памёр навучэнец 10-й клясы аддзяленьня цяжкай атлетыкі Андрэй Дараховіч. Хлопцу стала кепска пасьля плянавай трэніроўкі. Выклікалі «хуткую», аднак выратаваць яго не ўдалося. Па факце сьмерці праводзіцца сьледзтва.

Падлеткі, якія былі на трэніроўцы, расказалі бацькам памерлага хлопца, што ў распранальні старэйшы хлопец Руслан С. моцна ўдарыў Андрэя ў грудзі (па ягоных словах, «прабіў фанэру»). Андрэй адразу страціў прытомнасьць, упаў, ротам пайшла кроў. Бацькі загінулага лічаць гэта праявай дзедаўшчыны ў спорце.

Кіраўніцтва спартовай вучэльні ў Лідзе спачатку казала бацькам падлетка, што яму стала кепска на аўтобусным прыпынку.

У сьнежні 2018 году быў звольнены кіраўнік Горадзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву. Паводле Генпракуратуры, у вучэльні выявілі парушэньні заканадаўства, якія ўшчамляюць правы і законныя інтарэсы навучэнцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025