Гродна і вобласць прызналі найлепшымі ў краіне па спорце

На сайце Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта з’явілася інфармацыя, што згодна з загадам Міністэрства спорту і турызму Беларусі ад 2019/06/06, № 305 «Аб выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу на найлепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы за 2018 год» сярод абласных цэнтраў першае месца прысудзілі аддзелу спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама.

Цікава, што наш аддзел спорту і турызму прызнаюць лепшым другі год запар, а да гэтага, як распавялі ў гарвыканкаме, такое здаралася даўно, яшчэ ў 90-я — пачатку 2000-х.

Начальнік аддзела, Яўген Ародзь, лічыць, што вынікаў і прызнання дапамагла дамагчыся агульнагарадская круглагадовая спартакіяда, якую праводзяць у Гродне і сярод школьнікаў, і са студэнтамі, і на прадпрыемствах, і праца на гарадскіх святах.

«Мы стараемся кожнае гарадское свята ператварыць і ў спартыўнае, каб у кожным быў спартыўны складнік», — патлумачыў Яўген Ародзь.

У горадзе два фізкультурна-аздараўленчых цэнтра, досыць спартыўных школ, гэта дапамагае кансалідавана рыхтаваць і праводзіць спартовыя мерапрыемствы.

«Гэта ацэнка работы міністэрствам. Мы самі ведаем свае недахопы, мы не спачываем на лаўрах. У нас вельмі шмат мерапрыемстваў, «Гарадзенская вандроўка» — толькі адно з іх. Калі б не захварэў, сам бы пабег «, — прызнаўся начальнік аддзела.


Стала известна дата веломарафона «Суседзi». В этом году добавят еще одну дистанцию


Сярод абласцей і г. Мінска першае месца прысуджана Упраўленню спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, сярод аграгарадкоў і іншых населеных пунктаў першае месца аддалі аграгарадку Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце, якiя ствараюцца ў арганізацыях, другое месца заняло ААТ «Беллакт» з Ваўкавыску Гродзенскай вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025