Слупкі тэрмометраў у Гродзенскім рэгіёне ўжо некалькі дзён не апускаюцца ніжэй за 25 градусаў днём, піша grodnonews.by.
На гэтым тыдні сіноптыкі папярэджваюць жыхароў, што сонца будзе свяціць яшчэ мацней. У дзённы час 11−12 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +30 + 33 ° С. Гарачае надвор’е захаваецца і 13−15 чэрвеня.