Гродзенскі фатограф прадставіў у сінагозе выставу пра яўрэйскую спадчыну Беларусі

Гродзенец Чэслаў Сташко на працягу года здымаў яўрэйскую спадчыну Беларусі. 9 чэрвеня фатограф прадставіў у гродзенскай сінагозе ўласную выставу пад назвай «Учора, Сёння, Заўтра..?».

Ідэя фотапраекта нарадзілася пасля леташняга праекта мастака Алеся Сурава, які выстаўляў свае работы таксама ў сінагозе.
Тады ж Сураў і прапанаваў свайму сябру – фатографу Чэславу Сташко – сумесна аб’ехаць Беларусь і адлюстраваць яўрэйскую спадчыну. Гродзенцы разам ахапілі толькі малую частку таго, што захавалася ад даваеннай гісторыі яўрэйства ў Беларусі.

За год фатограф адздымаў велізарную колькасць матэрыялу, у гродзенскай сінагозе ён прадставіў толькі 60 здымкаў.

Гродзенскі фатограф прадставіў у сінагозе выставу пра яўрэйскую спадчыну Беларусі
Алесь Сураў і Чэслаў Сташко

«Ідэя такога праекта з’явілася ў Алеся Сурава, – распавядае Чэслаў Сташко. – Яна мне спадабалася, хоць у мяне і няма этнічных яўрэйскіх каранёў. Чым больш я здымаў, тым больш яна мяне захоплівала. У выніку з’явілася такая фотавыстава. Пласт яўрэйскай культуры ў нас захаваўся проста велізарны, усе месцы за такі кароткі час я не паспеў аб’ездзіць. На сённяшні дзень я бачу, што працягну працаваць над гэтай тэмай».

Гэта першая персанальная выстава Сташко. Магчыма, у будучыні гродзенец выдасць зборнік фатаграфій і арганізуе сумесную выставу з мастаком Алесем Суравым.

Гродзенскі фатограф прадставіў у сінагозе выставу пра яўрэйскую спадчыну Беларусі
Гродзенскі фатограф прадставіў у сінагозе выставу пра яўрэйскую спадчыну Беларусі
Гродзенскі фатограф прадставіў у сінагозе выставу пра яўрэйскую спадчыну Беларусі
Гродзенскі фатограф прадставіў у сінагозе выставу пра яўрэйскую спадчыну Беларусі
Гродзенскі фатограф прадставіў у сінагозе выставу пра яўрэйскую спадчыну Беларусі
Гродзенскі фатограф прадставіў у сінагозе выставу пра яўрэйскую спадчыну Беларусі

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: