Адна з фан-зон размесціцца ў Гродне, яшчэ дзве ў раённых цэнтрах, піша grodnonews.by.
У абласным цэнтры любы ахвотны зможа прыйсці пазаўзець за спартсменаў у фан-зоне, якую арганізуюць у ЦСК «Нёман». Яна будзе працаваць з 16.00 да 21.00 штодня. У дні адкрыцця і закрыцця цырымоній фан-зона будзе працаваць да паўночы.
Для заўзятараў падрыхтавалі больш як 300 месцаў за столікамі, будзе працаваць кафэ. Для дзяцей падрыхтуюць гульнявыя зоны і атракцыёны. Акрамя таго, плануюць канцэрт, гульні і віктарыны на спартыўную тэматыку.
Фан-зоны акрамя Гродна адкрыюць у Лідзе і Ваўкавыску.