Кіраўнік расійскага Мінфіна звязаў прадастаўленне крэдыту Беларусі з інтэграцыяй

Выплата Беларусі кампенсацыі за падатковы манеўр у расійскай нафтавай галіне або прадастаўленне Мінску крэдыту магчымыя пасля таго, як краіны выпрацуюць агульны падыход да інтэграцыі, заявіў журналістам кіраўнік Мінфіна РФ Антон Сілуанаў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ). Па словах міністра, пакуль прымаць рашэнні па якіх-небудзь кампенсацыях было б няправільна, піша kommersant.ru.

«Пазіцыя, якую мы выказалі Беларусі: нам неабходна прымаць комплексныя рашэнні, якія б тычыліся бачання нашай далейшай інтэграцыі ў частцы Саюзнай дамовы. <…> Проста так выхопліваць нейкія пазіцыі - кампенсацыя падатковага манеўру, крэдыт ці яшчэ нешта, — усё гэта трэба глядзець у комплексе ў частцы таго, як мы будзем рухацца па інтэграцыі «, — растлумачыў спадар Сілуанаў.

Кажучы пра тое, што павінен зрабіць Мінск для атрымання кампенсацыі, міністр сказаў, што Масква «не ставіць нейкіх умоў або прапаноў».

У канцы 2018 года расійскі прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў распараджэнне аб стварэнні сумеснай расійска-беларускай рабочай групы па інтэграцыі. У красавіку 2019-га Расія перадала Беларусі свае прапановы па развіцці інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Пазней Пуцін казаў, што гаворкі пра аб’яднаньне Расіі і Беларусі «няма і быць не можа».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025