Учора 24-гадовы студэнт пахуліганіў на тэрыторыі «Дома дзіцяці» па вуліцы Цёткі ў Гродне. Каля 02.00 малады чалавек, будучы п’яным, праязджаў на ровары міма будынка. Ён убачыў пажарны вугал, дзе ляжалі інструменты для ліквідацыі пажару, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Малады чалавек узяў пажарны бусак і пашкодзіў ім: чацвёра дзвярэй, два вокны, жалюзі, вароты. Ён прычыніў шкоду на агульную суму 1650 рублёў. Міліцыя аператыўна затрымала падазраванага, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».