Гэта першы прыезд князёўны ў Беларусь. Ён ніяк не звязаны з дабрачыннай дзейнасцю, якой яна займаецца на працягу многіх гадоў у Бельгіі, дзе жыве з сярэдзіны 1940-х. У першую чаргу Альжбета хацела пазнаёміцца з Беларуссю і ўбачыць месцы, якімі калісьці валодалі яе сваякі.
«Мае карані з Шчучынскай галіны Друцкіх-Любецкіх, але нарадзілася я ля Варшавы. Пакінулі мы сталіцу Польшчу ў 1945 годзе, мне было тады 2 гады. Было вельмі складана і спачатку мы паехалі ў Нямеччыну, пасля ў Францыю і ў выніку апынуліся ў Бельгіі, дзе нам знайшлі дом. Там жа я і пусціла свае карані. Зараз я там жыву, мае дзеці ведаюць яшчэ нешта пра гісторыю сям'і, а вось унукі нічога не ведаюць. Прыемна сюды прыехаць, гэта нешта падобнае да Польшчы і чую тут беларускую мову. Гэта не руская і не польская, але вельмі блізкая мне», — сказала князёўна.
Альжбета ведала, што на Гродзеншчыне ў яе сям'і былі землі, але не ведала, што захаваўся палац, які аднавілі некалькі гадоў таму. Кажа, можа быць і пазмагаліся б за яго ў 1990-х. Дарэчы, у Польшчы Друцкім-Любецкім вярнулі сямейны маёнтак.
Сёння Альжбета Друцкая-Любецкая засталася адна, якая носіць прозвішча свайго роду. Яе дзеці маюць ужо іншыя прозвішчы.
Князёўне 6 чэрвеня правялі экскурсію па Гродна. Пабывала яна і ў былых маёнтках сям'і Станіславове і Панямуні. Пасля знаёмства з Гродна Эльжбета адправілася ў Шчучын, дзе хоча ўбачыць палац.