На абноўленым участку трасы М6 ад Іўя да Ліды сёння адкрыюць рух па чатырох палосах, паведамляе БЕЛТА. Пуск руху адбудзецца вечарам.
«На ўчастку працягласцю каля 30 км ад Іўя да Ліды завершаны агульнабудаўнічыя працы. Дарога пашырана з двух да чатырох палос руху (па 2 паласы ў кожным напрамку). На раздзяляльнай паласе ўстаноўлена агароджа», — адзначылі ў РУП «Гроднааўтадар».
Як чакаецца, рух па чатырох палосах неўзабаве будзе адкрыты на ўсім працягу трасы. У Гродзенскай вобласці працягваюцца работы на ўчастку з 198-га па 161-ы км (ад Ліды да прыпыначнага пункта «Смалярня» ў Шчучынскім раёне). Завяршыць агульнабудаўнічыя працы тут плануецца да 10 чэрвеня.
У Гродзенскай вобласці рэканструкцыя закранула каля 120 км трасы Мінск — Гродна. Усе работы вядуцца ў адпаведнасці з графікам, участкі ўводзяцца ў эксплуатацыю паэтапна.