На трасе М6 з’явіўся пераход для жабаў

Пераход для жабаў з’явіўся на 197-м кіламетры аўтамагістралі М6 Мінск-Гродна. Пры рэканструкцыі дарогі ў раёне населеных пунктаў Васілішкі - Малое Мажэйкава Шчучынскага раёна трапілася забалочаная мясцовасць, якая магла быць адрэзаная для міграцыі вялікай папуляцыі земнаводных. Свае прапановы дарожнікам ўнеслі вучоныя НАН Беларусі, эколагі. У праект абнаўлення дарогі ўключылі збудаванне міграцыйнага калідора, паведамляе grodnonews.by.

Ён уяўляе сабой прыладу з шасці жалезабетонных труб дыяметрам 0,5 метра, якія выкладзеныя на адлегласці 50 метраў адзін ад аднаго пад аснаваннем дарогі. У саміх трубах знаходзяцца бетонныя жалабкі з праточнай вадой, па якіх земнаводныя могуць перапраўляцца пад аўтамагістраллю. На адлегласці каля 400 метраў уладкаваныя падпорныя сценкі вышынёй больш за паўметры, каб жабы не маглі выйсці на дарогу, але па накіроўваючых дарожках свабодна маглі прайсці або «праскакаць» у падземныя трубы.

На думку эколагаў, такімі міграцыйнымі калідорамі карыстаюцца не толькі жабы, яшчаркі, вужы, але і мышы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025