Гродзенцы просяць Гоя дапамагчы з шумнымі матацыклістамі і стварылі петыцыю

Гродзенскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў просіць Мечыслава Гоя дапамагчы з матацыклістамі, якія шумяць уначы. Для гэтага ён збірае подпісы гараджан.

«Мы, ніжэйпадпісаныя жыхары горада Гродна і іншыя грамадзяне, просім аказаць садзейнічанне ў вырашэнні праблемы парушэння грамадскага парадку вадзіцелямі матацыклаў ў начны час, якое выяўляецца ў групавых заездах з парушэннем правілаў дарожнага руху. Што ў сваю чаргу суправаджаецца вельмі гучным „ровам“ рухавікоў, які перашкаджае гараджанам, якія пражываюць уздоўж дарог, нармальна адпачыць», — гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Аляксандр плануе сабраць не менш за 300 подпісаў. Можна падпісаць петыцыю ці пакінуць подпіс на папяровым аркушы. Аляксандр будзе збіраць подпісы на Альшанцы 5 чэрвеня каля крамы «Санта» пасля 17.00.

Гродзенец заклікае ўлады рэагаваць на заявы грамадзян і ставіць камеры, па якіх можна вылічыць матацыклістаў, якія парушаюць парадак. Мікалай Салянік ўжо звяртаўся са скаргай у ДАІ, але там іх папрасілі даказаць, што матацыклісты парушаюць парадак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025