15 чэрвеня ў Гродне пройдзе воркшоп па кар’ерным прасоўванні і запуску бізнесу. Удзел бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.
Экспертки ў галінах прадпрымальніцтва, асобаснага развіцця і кар’еры раскажуць, як пратэставаць бізнес-ідэю і што ўлічыць на гэтым этапе; як заяўляць пра сябе і навучыцца супрацьстаяць ўнутранаму крытыку; што адказваць на нязручныя пытанні на сумоўі і як смела гаварыць аб павышэнні.
Воркшоп будзе карысны дзяўчатам, якія хочуць пабудаваць кар’еру або плануюць запуск сваёй справы, а таксама HR-спецыялістам і некамерцыйным арганізацыям, якія працуюць з жанчынамі.
Воркшоп пабудаваны на даследаванні і рэкамендацыях The Behavioural Insights Team. Ініцыятыва «Жанчыны на рынку працы» фінансуецца Пасольствам Вялікабрытаніі ў Мінску і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі.
Мерапрыемства арганізавана ў партнёрстве з ProWomen By — праектам, створаным для падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі.
Падзея пройдзе ў Бізнес-школе ІПМ (вул. Леніна, 5/2). Дэталёва пазнаёміцца з праграмай воркшопа і зарэгістравацца на мерапрыемства можна на сайце.