Слуханні па мосце праз Нёман не адбыліся: на сустрэчу з гараджанамі ніхто не прыйшоў

Сустрэча з гараджанамі з нагоды будаўніцтва пешаходнага моста праз Нёман, якая павінна былі прайсці 3 чэрвеня, не адбылася. Ні прадстаўнікі Гродзенскага райвыканкама, ні прадстаўнікі замоўцы будаўніцтва — ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» — на сход не прыйшлі.


В Гродно обсуждают будущий пешеходный мост между Пышками и «Привалом»


Мост, пра які вядзецца гаворка, павінен злучыць базу адпачынку «Прывал» і ўрочышча Пышкі. У абмеркаванні знаходзіцца тры варыянты будаўніцтва.

На сайце Гродзенскага райвыканкама і цяпер можна знайсці аб’яву аб правядзенні грамадскіх слуханняў 3 чэрвеня, інфармацыі аб іх пераносе няма.

Інфармацыя з сайта Гродзенскага райвыканкама grodnorik.gov.by
Па словах каардынатара «Зялёнага дазору» і старшыні ГА «Экаманіторынг» Яўгена Філімонава, у яго былі канкрэтныя пытанні па праекце АУНА.

Улічваючы наш багаты досвед у такіх сходах, мы разлічвалі правесці канструктыўны дыялог, агучыць тое, што хвалюе гараджан і пры неабходнасці ўнесці прапановы ад ГА «Экаманіторынг», — напісаў Яўген у сваім facebook.

Калі ў 9.30 ніхто не прыйшоў на абвешчаныя слуханні, гараджане знайшлі адказную за іх правядзенне Наталлю Сяляўка, намесніцу начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Яна патлумачыла удзельнікам, што сход вырашылі не праводзіць на падставе атрыманай 22 мая паперы ад інстытута НАН РБ аб неабходнасці правядзення археалагічных даследаванняў, што пацягнула змены ў праектнай дакументацыі. У адказ на пытанне аб складанні пратаколу сходу яна выбачылася.

Як расказала Юлія Каляда з ГА «ВелаГродна», прадстаўнік замоўцы лічыў, што сход запланавалі на іншы дзень, 4 чэрвеня. Абмеркаванні заканчваюцца 6 чэрвеня, і, па словах Юліі, іх могуць завяршыць без сходу або адмяніць.

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025