23 лістапада гурт «J: морс» у гродзенскім начным клубе «База» прадставіць юбілейную праграму «20 гадоў. Палёт норм!», у рамках якой прагучаць лепшыя песні розных гадоў і новыя кампазіцыі.
— 20 гадоў - не падстава дзьмуць шчокі і прыкідвацца бронзавымі статуямі. Да юбілейнай даты ставімся без пафасу і з самаіроніяй, што пастараліся адлюстраваць ў афішы тура. Гэта добрая нагода сустрэцца з тымі, хто слухаў нас у розныя гады. Разам праспяваць любімыя песні, успомніць тыя, што даўно не гучалі на канцэртах і, вядома ж, паказаць зусім новыя! — кажа Уладзімір Пугач.
Пачатак канцэрту ў 18:00. Квіткі: ад 20 да 50 рублёў. Інфалінія: +375 (29, 33) 3 912 407.
Касы ў Гродне:
- Гродзенская філармонія (вул. Гарнавых, 17)
- Гарадскі дом культуры (вул. Дзяржынскага, 1)
- Клуб «Галактыка» (вул. Лідская, 1)
6+