Інфармацыя пра самагубства вайскоўца адной з частак Слоніма з’явілася ў адным Telegram-канале. У прыватнасці, паведамляецца, што ў 11-й механізаванай брыгадзе павесіўся кантрактнік: «Яго адпусцілі на выхадныя дадому, але ён знайшоў спосаб не вяртацца». Ваенныя пацвярджаюць: выпадак быў 1 чэрвеня, абставіны высвятляюцца.
Прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў пракаментаваў Onliner гэтую інфармацыю:
— Ваенным ведамствам сумесна з кампетэнтнымі органамі ўжо вывучаны абставіны самагубства вайскоўца, які праходзіў службу па кантракце ў адной з частак слонімскага гарнізона. Прычыны ўчынку, здзейсненага ў пазаслужбовы час, абсалютна не звязаныя з праходжаннем службы і абумоўлены асабістымі абставінамі.
Макараў удакладніў, што вайсковец у частцы характарызаваўся станоўча і добрасумленна выконваў службовыя абавязкі. Міністэрства абароны і калегі выказалі спачуванні блізкім загінулага, ім аказваецца неабходная дапамога.