Сёння, 31 траўня, у Іўі 20-гадовы кіроўца, які кіраваў аўтамабілем Renault, здзейсніў наезд на 13-гадовага веласіпедыста, які ехаў насустрач, паведамляе Следчы камітэт. Хлопчыка шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі.
Па выніках агляду месца здарэння, апытання відавочцаў і іншых следчых дзеянняў у дачыненні да кіроўцы пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў (ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса).