Вельмі хуткае праходжанне. Пункт пропуску «Бераставіца» цалкам пераабсталявалі да Еўрапейскіх гульняў

Памежнікі актыўна рыхтуюцца да старту II Еўрапейскіх гульняў і наплыву гасцей. У «Бераставіцы» атрымалі новую тэхніку з Кітая, якая дазволіць у значна паскорыць праходжанне кантролю, пераабсталююць і іншыя прапускныя пункты. Шукаць кантрабанду таксама стане нашмат прасцей.

У пункце пропуску «Бераставіца» поўным ходам ідзе мантаж новага абсталявання, расказалі на ont.by. З Кітая на днях атрымалі мабільны інспекцыйна-надглядны комплекс — рэнтген на колах апошняга пакалення, адзін з найлепшых у краіне. З яго дапамогай можна ўбачыць схованкі ў нішах і паражнінах аўтамабіля. Рэнтген правярае да 25 машын на гадзіну. У бліжэйшыя дні ўжо пачне працу.

У суседнім будынку ўсталявалі новы тамограф. З яго дапамогай будуць правяраць багаж пасажыраў аўтобусаў, у тым ліку заўзятараў II Еўрапейскіх гульняў.

На вуліцы для гасцей спаборніцтваў працуюць электронныя табло-кансультанты, яны на розных мовах і ў малюнках распавядаюць аб правілах перасячэнні мяжы.

Ва ўсіх пунктах пропуску для гасцей II Еўрапейскіх гульняў абсталявалі асобныя калідоры з лагатыпам спаборніцтваў. Пропуск спрошчаны, дастаткова прад’явіць пашпарт і дакументы на машыну. Пасажырскую дэкларацыю за замежнікаў запоўняць самі мытнікі.

Сістэмы відэаназірання, мабільныя радыёстанцыі, відэарэгістратары — тэхніка яшчэ працягвае паступаць у пункты пропуску па ўсёй краіне. Навінка для Беларусі - настольны дэтэктар. У «Бераставіцы» нават жартуюць, што гэта электронны сабачы нос. Тэст-палоска ў адзін дотык знаходзіць на целе сляды выбухоўкі ці наркотыкаў. Вынік паказваецца за тры секунды.

Абсталяванне — тэхніка-эканамічная дапамога з Кітая. Камплекты апаратуры атрымалі пункты пропуску па ўсёй краіне, яны застануцца ў распараджэнні сілавікоў і пасля II Еўрапейскіх гульняў. Да часу старту спаборніцтваў мытня пяройдзе на ўзмоцнены рэжым працы, адкрыюцца інфармацыйныя тэлефонныя лініі. У пунктах пропуску з’явяцца валанцёры, якія валодаюць замежнымі мовамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025