У сярэдзіне мая ў Калінінградскай вобласці пашукавікі выявілі ў зямлі цікавы прадмет — сувенірны кубак ручной працы з сімволікай Гродна. Ён быў зроблены ў 1943 годзе. Верагодней за ўсё, кубак належала аднаму з нямецкіх салдат, які падчас Другой сусветнай вайны пабываў у Гродне.
Кіраўнік пошукавага атрада «Натангія» Віталь Сцяпанаў распавёў Hrodna.life, што кубак быў знойдзены на нямецкіх пазіцыях і відавочна быў прывезены ў Прусію адным з акупантаў.
«Знайшлі кубак у Калінінградскай вобласці, недалёка ад горада Баграціёнаўска, які раней называўся Прэйсіш-Эйлаў. Кубак быў у нямецкім бліндажы разам з іншымі бытавымі рэчамі. Відаць, што гэта ручная праца, матэрыял падобны да фаянсу паліванага. У кубка адбітая ручка», — распавёў Віталь Сцяпанаў.
У будучыні знойдзены прадмет будзе захоўвацца ў музеі, які размяшчаецца ў Баграціёнаўску на базе пошукавай групы «Натангія».
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…