Сёння каля 11:40 на вуліцы Перамогі ў Гродне адбылася сур’ёзная аварыя, у якой сутыкнулася тры аўтамабілі, а аднаго з кіроўцаў павезлі на «хуткай дапамозе». Паводле папярэдняй інфармацыі ў святлафора прытармазіў Mercedes, за ім пачаў спыняцца кіроўца на Opel, а трэці кіроўца на грузавіку Ford упусціў гэты момант і ўрэзаўся ў Opel, паведамляе AutoGrodno.by.
Значней астатніх удзельнікаў аварыі пацярпеў аўтамабіль Opel. У яго сур’ёзна разбіта задняя частка, ёсць пашкоджанні левага пярэдняга вугла. Пасля ўдару машына апынулася ў суседняй паласе. Мужчыну прыйшлося павезці на «хуткай дапамозе», ён скардзіўся на болі ў шыі. Дарэчы, «хуткая» прыехала вельмі хутка.
Наступствы аварыі засняў Віталь, калі праязджаў міма ў другі раз. Ён кажа, што бачыў момант ДТЗ на свае вочы і прызнаецца: «Па адчуваннем кіроўца грузавіка Ford зусім не тармазіў».
Аварыя справакавала вялікі затор па вуліцы Перамогі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…