З сярэдзіны мая пачалося будаўніцтва новага аб’екта на вуліцы Урыцкага. Там плануюць збудаваць амаль дакладную копію дома, які знеслі ў 2010 годзе.
На аб’екце распавялі, што працы па ўзвядзенні трохпавярховага будынка расцягнуцца больш чым на год. У будучыні там можа адкрыцца гасцініца з гандлёвымі кропкамі.