Жыхару вуліцы Урублеўскага Святаславу надакучыла чакаць камунальныя службы і ён вырашыў сам усталяваць і адрамантаваць каля свайго пад’езда лаўкі.

«Мне надакучыла, што ў двары нічога не робіцца. Я працую ў Літве і ў мяне ёсць магчымасць зрабіць нешта добрае для прыдамавой тэрыторыі ў Гродне. Падчас адпачынку я вырашыў упарадкаваць яе: зрабіў прыемнае не толькі сабе, але і суседзям», — адзначыў гарадзенец.

Які малайчына! Гродзенец сам усталяваў лаўку каля пад'езду
Які малайчына! Гродзенец сам усталяваў лаўку каля пад'езду

Лавачкі ля пад’ездаў - «балючая» тэма для жыхароў многіх двароў у спальных раёнах горада. Іх то просяць прыбраць — каб п’яныя кампаніі не збіраліся, то, наадварот, усталяваць, каб было на чым пасядзець. У Гродне на вуліцы Урублеўскага жыве шмат пенсіянераў і амаль ля кожнага дома ёсць па некалькі лавак. Праўда, стан некаторых пакідае жадаць лепшага.

Які малайчына! Гродзенец сам усталяваў лаўку каля пад'езду
Які малайчына! Гродзенец сам усталяваў лаўку каля пад'езду

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life