Пагаварыць пра сэксуальнае жыццё сучаснага чалавека, а таксама задаць пытанні жадаючыя змогуць падчас адкрытай сустрэчы з урачом-сэксолагам ГАКЦ “Псіхіятрыя-наркалогія” Андрэем Мельнікавым.
– Сёння ў нашай краіне тэма сэксу ўсё яшчэ застаецца табуяванай. Многія маладыя людзі ўступаюць у дарослае жыццё, атрымліваючы недакладную, няпоўную або перадузятую інфармацыю, якая негатыўна ўплывае на іх фізічнае, сацыяльнае і эмацыйнае развіццё, – кажуць арганізатары.
Сустрэча адбудзецца ў рамках навучальнага гуртка “Аб сэксуальнасці і ўзаемаадносінах”. Арганізатары просяць падрыхтаваць пытанні эксперту загадзя. Сустрэча пройдзе 31 мая ў 15.30. Удзел бясплатны. Каб трапіць на мерапрыемства, неабходна зарэгістравацца па спасылцы не пазней за 30 мая (чацвер). Адрас месца правядзення паведамляецца пасля рэгістрацыі.


