У Гродне 2 чэрвеня ў сувязі з забегам «Гарадзенская Вандроўка» з 9.30 да 11.30 будзе часткова перакрывацца праезная частка па вуліцах Маркса, Траецкай, Горкага, Дубко і Дзяржынскага. ДАІ і арганізатары мерапрыемства просяць гараджан з разуменнем паставіцца і загадзя планаваць паездкі на гэты перыяд.

У гэтым годзе на старт лёгкаатлетычнага забегу выйдуць 702 чалавекі. Праграма спаборніцтваў уключае дыстанцыі на 5 і 10 кіламетраў. Сярод удзельнікаў грамадзяне Беларусі і блізкага замежжа.


«Гарадзенская вандроўка»: глядзі схемы дыстанцый і што атрымаюць удзельнікі


Арганізатары таксама падрыхтавалі праграму мерапрыемстваў для ўдзельнікаў забегу «Гарадзенская Вандроўка 2019»:

01.06.2019 (субота)

Выдача стартавых пакетаў з 12:00 да 21:00 у Каложскім парку (каля стэлы ў гонар 850-годдзя Гродна) пры сабе мець дакумент, які пацвярджае асобу.

16:00 — Старт экскурсій па гістарычным цэнтры Гродна (сустрэча з гідам каля памятнага каменя Давыду Гарадзенскаму). Сярэдняя працягласць экскурсій 2 гадзіны.

18.00 — 21:00 — святочная вячэра Паста-паці на месцы выдачы (запрашэнне будзе знаходзіцца ў стартавым пакеце)

Бясплатны начлег у спартыўнай зале па адрасе: ЦСК «Нёман», Зала гімнастыкі, вул. Камунальная, 3

02.06.2019 (нядзеля)

Плошча Леніна

07:00 — 09:30 — Выдача стартавых пакетаў (вул. Горкага, 6)
09:45 — Размінка
10:00 — Старт Гарадзенскай Вандроўкі
10:45 — Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў на дыстанцыі 5 км
11:05 — Старт Дзіцячых забегаў
11:20 — Узнагароджанне пераможцаў Дзіцячых забегаў
11:30 — Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў на дыстанцыі 10 км
11:45 — Розыгрыш латарэі (прызы ад Garmin)
12:00 — Закрыццё спаборніцтваў