Ноччу 28 мая здарыўся пажар у в. Плясавічы Лідскага раёна. Гарэла гаспадарчая пабудова на тэрыторыі прыватнага надзела, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
У пажары загінула 20 свіней і 12 парсючкоў. Цалкам знішчаны дах, пашкоджаныя сцены і рэчы, якія былі ў гаспадарчай пабудове. Прычына пажару высвятляецца. Ратавальнікі разглядаюць версію кароткага замыкання электраправодкі.