У Шчучынскім раёне каваль Армэн Васільян сам сабраў машыну з розных частак аўто іншых марак. Гэта хутчэй і машына, і трактар у адным, піша dzyannica.by. Майстар працаваў два гады, але не спыняе удасканальваць сваё стварэнне.

У невялікай вёсцы Староўшчына Дэмбраўскага сельсавета пра таленавітага каваля і яго захапленне ведаюць усе, а вось варта выехаць у горад – цікаўныя гараджане не даюць праходу.

Рухавік - ад «Жыгулёў», руль - ад «Фальксвагена». Жыхар Шчучынскага раёна сабраў машыну з нуля

– Ехаў сёння па трасе М6, польская фура сігналам  папрасіла спыніцца, – расказвае майстар. – Як жа тут не дазволіць чалавеку зрабіць фота?

Рухавік - ад «Жыгулёў», руль - ад «Фальксвагена». Жыхар Шчучынскага раёна сабраў машыну з нуля

Да транспартнага сродка ў супрацоўнікаў ДАІ няма пытанняў. Тэхніка вось ужо пяць гадоў, як зарэгістраваная і мае свой нумарны знак. Пад капотам -75 конскіх сіл, расход на 100 кіламетраў каля 6 літраў. Цуда-тэхніка сабраная з частак розных аўтамабіляў: рухавік – ад «Жыгулёў», руль – ад «Фольксвагена», рулявое – ад «Масквіча», рулявая калонка – ад «Мэрсэдэса», скрынка перадач – ад «Аўдзі», ёсць і дэталі ад трактара.

Рухавік - ад «Жыгулёў», руль - ад «Фальксвагена». Жыхар Шчучынскага раёна сабраў машыну з нуля

З цюнінгу – легендарны храмаваны алень, клаксон з «Волгі» ГАЗ-21 і многае іншае. З «фішак» – дзве скрынкі перадач, ёсць запаволены і павышаны ход. У дадатак да аўто ў майстра ёсць шмат розных агрэгатаў, якія ён таксама сам зрабіў.

Рухавік - ад «Жыгулёў», руль - ад «Фальксвагена». Жыхар Шчучынскага раёна сабраў машыну з нуля

Тэхніка выклікае сапраўдны ажыятаж. Армэн Васільян расказаў, што ў гэтым годзе паедзе на сваім жалезным кані ў Гродна на аўтафестываль Sun Day.