Пры атрыманні хабару затрымалі аднаго з кіраўнікоў дзяржаўнага прадпрыемства перапрацоўчай прамысловасці. Ён заключаў дагаворы паставак запасных частак і камплектуючых да тэхналагічнага абсталявання, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Па версіі праваахоўнікаў мужчына 1968-га года нараджэння за грошы, якія атрымліваў ад прадстаўніка пасрэдніцкай камерцыйнай структуры на працягу некалькіх месяцаў, вырашаў некаторыя пытанні ў іх карысць. За ўсё яму было перададзена больш за пяць тысяч долараў.
Падазраваны затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Па артыкуле «атрыманне хабару» ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа. Таксама пад вартай знаходзiцца асоба, якая перадала грошы ў якасці хабару. У дачыненні да яго крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «дача хабару».