Дзіцячы духавы аркестр 1-й музычнай школы імя Сямянека адзначыў 23 мая заканчэнне музычнага навучальнага года справаздачным канцэртам. Каб прыцягнуць увагу гараджан да значнай падзеі, духавы аркестр школы сыграў для гараджан наўпрост на вуліцы, каля гарадскога Дома культуры.

У аркестры граюць школьнікі - ад першакласнікаў да выпускнікоў, разам з педагогамі. Канцэрты на вуліцы для юных музыкаў справа прывычная. Яны маюць навык засяроджвацца на музыцы, незважаючы на тое, што вакол ездзіць транспарт, а мінакі здымаюць іх на тэлефоны. Справаздачны канцэрт заўжды радасная для іх падзея, бо азначае набліжэнне летніх вакацый.

youtu.be/QetEmrrOSTQ

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life