Менш за суткі правісела новая памятная шыльда на будынку гуманітарнага каледжа. Яна распавядала пра розныя перыяды з жыцця будынка. А яшчэ яна закрывала старую шыльду, прысвечаную Стэфану Баторыю, якую сапсавалі за савецкім часам.
Прычыны, па якіх знялі новую табліцу, у каледжы не паведамілі.
Шыльда, якую павесілі 22 мая і знялі на наступны дзень6 чэрвеня навучальная ўстанова адзначыць вялікі юбілей — 120-годдзе будынка, які будаваўся як гарадское чатырохкласнае Пушкінскае вучылішча. Там рыхтуюць да адкрыцця новы манумент і яшчэ адну памятную шыльду. Па чутках, яна будзе прысвечана музыканту Чэславу Неману, які вучыўся ў гэтым будынку ў савецкія гады.
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]