Ужо на гэтых выхадных Vulitsa Ezha зладзіць гастранамічнае свята ў Гродне! Vulitsa Ezha — гэта вялікі гарадскі пікнік, які знаёміць гасцей з разнастайнай вулічнай ежай і прасоўвае культуру адпачынку ў горадзе. Сюды можна прыйсці ўсёй сям’ёй і прыемна правесці час.
Дык што ж там будзе? Расказваем.
Ежа
На фудкорце будзе прадстаўлена больш за 60 страў розных накірункаў:
— вегетарыянская кухня;
— піта, лавашы, хот-догі;
— паназіяцкая кухня;
— бургеры;
— піца;
— грыль;
— супы;
— закускі,
— дэсерты;
— марозіва;
— кава і напоі;
— крафтавае піва ад «Волковской пивоварни».
Больш дэталёвае апісанне знаходзіцца тут: vulitsaezha.by/grodno. Сярэдні кошт стравы — 6 BYN.
А яшчэ падчас пікніка з’явіцца магчымасць прагаласаваць за любімую ўстанову. Прэмія Ezha Awards працягнецца з 25 мая па 26 мая на сайце vulitsaezha.by (да 19:00). Пераможцаў абвесцяць 26 мая ў 20:00 на сцэне Vulitsa Ezha.
Кулінарная школа ад Gefest
Кулінарная школа Gefest — гэта асобная пляцоўка, дзе блогеры і шэф-кухары прыгатуюць стравы па сваіх рэцэптах. Госці змогуць назіраць увесь працэс гатавання і даведацца фірмовыя сакрэты. Прыемны бонус — у канцы можна будзе бясплатна пакаштаваць прыгатаваныя стравы.
25 мая з майстар-класамі выступяць:
- У 13:00 Алена Клімук пачне гатаваць тако з ялавічынай і таматавай сальса.
- У 14:00 Дзмітрый Ясевіч прыступіць да стварэння салаты з трускаўкамі і вострай ялавічынай.
- У 15:00 Ганна Бенідзе стане ляпіць хачапуры па-аджарскі.
- У 16:00 Таня Кір'янава раскажа, як рабіць mac’n’cheese.
26 мая ўдзельнікі наступныя:
- У 13:00 Юрый Ярмак навучыць гатаваць поке з ласосем, ананасамі і бітымі агуркамі.
- У 14:00 Віялета Белка падзеліцца рэцэптам тырамісу з трускаўкамі.
- У 15:00 Максім Гурын будзе рабіць марскія грабеньчыкі ў темпура і філа з таматавай сальса і соусам понзу.
- У 16:00 Вадзімаці раскажа, як прыгатаваць крылцы «Бафала».
Музыканты
Падчас пікніка можна будзе не толькі смачна паесці, але і паслухаць класную музыку.
Лайнап на 25 мая:
«Сразу май» (17:00 — 18:00) — магутны рок-гурт з Брэста. Шчырая лірыка і адчайная музыка адгукнуцца ў сэрцах самых розных слухачоў - асабліва тых, хто ўмее глыбока перажываць.
Groove Dealers (18:30 — 19:30) — мінская банда, якая грае дзікі фанк. На канцэртах яны шчодра раздаюць сваю буйную энергетыку, якая аказвае жыватворнае ўздзеянне на слухачоў.
Akute (20:00 — 21:00) — адзін з самых вядомых гуртоў Беларусі, якая вызначае свой стыль як «дыска-дэкаданс». На Vulitsa Ezha яны сыграюць песні са свайго новага альбома «V», хоць прэзентацыя запланавана на восень.
Лайнап на 26 мая:
«Прощай привычка» (17:00 — 18:00) — гродзенскі гурт, які грае заборысты кактэйль са стыляў, які называе НЛА-рок.
«РСП» (18:30 — 19:30) — культавы, абсурдны, самабытны гурт з Мінску. Кожны канцэрт — гэта эксцэнтрычнае шоў, дзе песні спяваюць на трасянцы, а ўсе слухачы пастаянна усміхаюцца і пасмейваюцца.
Nikamuza (20:00 — 21:00) — беларускі рок-аркестр, які выконвае легендарную музыку заходняга року. Ідэальны гурт для таго, каб гучна завяршыць вялікае гарадское свята.
Кінатэатр
Зона адпачынку, над якой працуе анлайн-кінатэатр VOKA ад velcom. Тут вы зможаце ўтульна ўладкавацца перад экранам, паглядзець кіно і паесці - практычна як дома, толькі на свежым паветры. А для кінаманаў будзе магчымасць бліснуць сваімі ведамі падчас кіна-квізаў.
25 мая:
14:00 — 15:40 — Мультфільм «Мишки Буни: тайна цирка»
15:40 — 16:00 — КВІЗ 1
16:00 — 16:25 — Серыял «ИП Пирогова» (1 серия)
16:25 — 16:45 — КВІЗ 2
16:45 — 17:10 — Серыял «ИП Пирогова» (2 серия)
17:10 — 17:30 — КВІЗ 3
17:30 — 17:55 — Серыял «ИП Пирогова» (3 серия)
17:55 — 18:15 — КВІЗ 4
18:15 — 20:10 — Фільм «Повар на колёсах»
20:10 — 20:30 — КВІЗ 5
20:30 — 22:00 — Фільм «Я не знаю, как она делает это»
26 мая:
14:00 — 15:30 — Мультфільм «Спарк, Герой Вселенной»
15:30 — 15:50 — КВІЗ
15:50 — 16:15 — Серыял «ИП Пирогова» (4 серия)
16:15 — 16:35 — КВІЗ 2
16:35 — 17:00 — Серыял «ИП Пирогова» (5 серия)
17:00 — 17:20 — КВІЗ 3
17:20 — 17:45 — Серыял «ИП Пирогова» (6 серия)
17:45 — 18:05 — КВІЗ 4
18:05 — 19:30 — Фільм «Шеф»
19:30 — 19:50 — КВІЗ 5
19:50 — 21:50 — Фільм «Мой парень — псих»
Б’юці-корнер
Месца, дзе майстры паклапоцяцца аб вашым знешнім выглядзе. Даглядаць за вамі будуць прафесіяналы са студыі прыгажосці «Цэх» і барбершопа The Pride.
Сюды, вы можаце зазірнуць, каб:
- паклапаціцца пра рукі (эстэтычны манікюр і масаж);
- абнавіць прычоску (экспрэс-локаны, яркія пасмы, пляценне з канекалонам);
- зрабіць макіяж;
- пастрыгчыся ў барбера.
«Гарошакмаркет»
Кірмаш, дзе ўсе могуць знайсці асаблівыя падарункі для сябе і сваіх блізкіх, натхніцца атмасферай творчасці і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі. Таленавітыя майстры з Мінска і Гродна прывязуць на маркет мноства аўтарскіх упрыгажэнняў, стыльныя вырабы з дрэва, скуры, керамікі, мілыя цацкі ручной працы, утульныя прадметы дэкору для дома, натуральную касметыку і іншыя штучкі, створаныя ўручную. Сысці без прыемных пакупак не атрымаецца!
Забавы
Танцавальныя паўгадзінныя майстар-класы будуць праходзіць на галоўнай сцэне кожны дзень, а 13.30 і 15:30. Выкладчыкі гродзенскай школы танцаў PLACE DANCE STUDIO навучаць вас рытмічна рухацца пад хіп-хоп і джаз-фанк.
Квэст «Смятанны шлях Прастаквашына» — гэта гульня, якая складаецца з трох простых этапаў і заканчваецца дэгустацыйнай сэтам.
Рачны бой — знакамітая гульня ў рэальнасці, якую робіць «Рэчыцкае». Падчас гульні ўдзельнікі разбіваюцца на дзве каманды, становяцца «караблямі» і дзейнічаюць па вядомых правілах.
Лаунж-зона — тэрыторыя адпачынку з крэсламі-мяшкамі і фотазонай з інста-боксам ад Samsung. Тут кожны дзень будуць праходзіць майстар-класы, у працэсе якіх можна выйграць прызы ад брэнда.
Чылаўт-зона — гэта велізарная тэрыторыя, дзе вы зможаце проста адпачыць і з апетытам паесці тое, што выбралі на фудкорце. Арганізуюць пасадкавыя месцы, але ўсё роўна рэкамендуюць узяць з сабой пледы — гэта зробіць ваш пікнік сямейных і па-свойму унікальным. А яшчэ тут будуць кальяны!
Дзецям
«Мамслёт» — клуб мам і дзяцей, які ўжо некалькі сезонаў удзельнічае ў Vulitsa Ezha. Тут ёсць гульнятэкі, фотазоны, анімацыя, смачная дзіцячая ежа, аквагрым, б’юці-зона, надзіманыя атракцыёны, майстар-класы, арт-прастора, флэшмобы, акцыі, падарункі і карысны для ўсіх бацькоў #МамсМаркет. Нават дарослыя кажуць, што гэта адна з самых вясёлых лакацый на пікніку.
«Тёма» — мілая фотазона, дзе можна зрабіць кадр са сваім дзіцем, запосціць яго ў сацсетку і атрымаць кашу «Тёма» у падарунак. На Vulitsa Ezha ежа знойдзецца для ўсіх!
«Растишка» — майстар-клас па лепцы герояў «Щенячьего патруля» і «Истории игрушек». Дзецям дакладна спадабаецца.
Поўная наўва: Vulitsa Ezha
Узроставае абмежаванне: 0+
Дата: 25−26 мая 2019 г.
Час пачатку і заканчэння: 12:00 — 22:00
Поўная назва месца: ЦСК «Неман», г. Гродна, вул. Камунальная, 3
Цана: 5 BYN за адзін дзень