Брыгады хуткай дапамогі з Гродна, Мінска і Беластока сабраліся 22−23 мая на прафесійныя спаборніцтвы, што прайшлі на базе адпачынку «Купалінка». Гэта першыя спаборніцтвы лекараў «хуткай» з Гродзенскай вобласці, якія праходзяць у адкрытым фармаце. Усе брыгады атрымлівалі «ўводныя» і выязджалі на выклікі. Амаль кожнае выпрабаванне мела нечаканы паварот сюжэта, які патрабаваў ад удзельнікаў імгненнай рэакцыі і зладжанай працы. Hrodna.life назіраў, як праходзіць выпрабаванні каманда 7-й падстанцыі хуткай дапамогі з Мінска - лекар Яўген Юдакоў і фельдшары Аляксандр Лінчык і Міхаіл Крыцкі.
Па словах удзельнікаў, прапанаваныя сітуацыі былі набліжанымі да рэальных. Праўда, так шмат нечаканасцяў за адно дзяжурства выпадае рэдка. Калі прыехалі дапамагаць жанчыне на першым выкліку, аказалася, што разам з ёй пацярпела і дзіця. Далей — хлопец нібы проста ўпаў, а пры даследванні сітуацыі пабачылі, што ўдарыўся аб вялізны камень. На наступным — легенду закруцілі так, выехаўшы на магчымае атручванне з папярэджанем «неадэкватныя паводзіны», лекарам давялося ратаваць уласнага калегу.
У ролі «пацярпелых» выступалі таксама медыкі з хуткай дапамогі і студэнты, хаця на першы погляд падавалася, што гэта прафесійныя акторы. Кажуць, што сітуацыі былі жыццёвыя, бачыць падобныя даводзілася не аднойчы.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…