Агнястрэльную зброю спрабаваў незаконна ўвезці на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза грамадзянін Расійскай Федэрацыі 1977 года нараджэння. Злачынства спынена ў пункце пропуску «Брузгі», праз які расіянін накіроўваўся на легкавым аўтамабілі LEXUS ў якасці пасажыра, паведамляе grt.customs.gov.by.
Пры праходжанні мытнага кантролю кіроўца і пасажыр прайшлі па «зялёным» калідоры, тым самым заявілі, што не перамяшчаюць тавары, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню. Аднак у багажы пасажыра мытнікі выявілі карціны, выкананыя алеем, рэпрадукцыі ў драўляных і гіпсавых рамках, рускую казачую шашку 1927 г., штык чатырохгранны, а таксама пісталет.
У выніку балістычнай экспертызы, праведзенай Упраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці, пісталет двухствольны дульназарадны з крэмневым замкам калібра 14,5 см прызнаны агнястрэльнай зброяй. Перасоўванне такой катэгорыі тавару праз мытную мяжу ЕАЭС магчыма толькі пры наяўнасці адпаведных дакументаў і абавязковым пісьмовым дэклараванні.
Па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 333−1 КК Рэспублікі Беларусь, за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС агнястрэльнай зброі Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачата крымінальная справа.
Па факце недэкларавання тавараў распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 чт.14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Антыкварыят накіраваны на мастацтвазнаўчую экспертызу.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…