На выхадных паблізу Астраўца адбыліся першыя мясцовыя аўтабаі. Удзельнічала 9 каманд, машыны афармлялі мастакі, а спаборніцтвы расцягнуліся на 4 гадзіны. Да здзіўлення арганізатараў, вакол арэны сабралася больш за 2 000 гледачоў, піша autogrodno.by.
“Мы зусім не чакалі, што на аўтабаі прыйдзе паглядзець столькі чалавек. Нам нават прыйшлося змяніць час старту, бо людзі ўсё падыходзілі і падыходзілі”, – распавялі арганізатары.
Падчас баёў адбылася форс-мажорная сітуацыя, праз якую фінальныя бітвы прыйшлося адмяніць: аднаму з арганізатараў зламала нагу бетонным блокам.

Да баталіяў удзельнікі падрыхтаваліся на высокім узроўні. Праз тэхнічныя праблемы паўзаў практычна не было і спаборніцтвы праходзілі бадзёра. Машыны выязджалі на арэну 5 разоў. Было 3 адборачныя туры, “Бітва прэстыжу” і фінал.
Цікава, што ў адрозненне ад автобоев ў Гродне ці Менску, удзельнікі спаборніцтваў вялікую ўвагу надалі размалёўцы аўтамабіляў. Над некаторымі машынамі працавалі мастакі.





























Падчас фіналу адбыўся непрыемны інцыдэнт. Адзін з аўтамабіляў ударыў у бетонавую агароджу з такой сілай, што блок зрушыўся і прыціснуў нагу аднаму з арганізатараў. Спаборніцтва давялося спыніць, а пацярпелага адвезці ў лякарню. Там лекары супакоілі: “Зажыве”. У мужчыны дыягназавалі пералом нагі. Цяпер ён у гіпсе.
Фінал быў спынены і пераможцу вырашылі абраць “па-джэнтльменску”. Фіналісты сабраліся ў кола, пагутарылі адзін з адным і самі вызначылі, хто з іх змог бы застацца на хаду апошнім.



– Усе гледачы былі вельмі задаволеныя автобоями. Нас просяць працягваць і зрабіць яшчэ адно спаборніцтва ў гэтым годзе. Шмат хто казаў, што аўтабаі гэта лепшае, што адбывалася ў Астраўцы і яго акрузе за доўгія гады. Увогуле, “Дажынкі” мы пераўзышлі, – усміхаецца арганізатар Міхаіл Турубараў.



