Parimatch Чэмпіянат Беларусі па дрыфтынгу пройдзе ў Гродне. Арганізатары абяцаюць, што гэта будуць самыя элегантныя парныя заезды на высокай хуткасці. Спаборніцтвы пройдуць у аэрапорце Гродна, дзе пілоты перад пастаноўкай аўтамабіля ў занос разганяюцца да 150 км/г. А добрае пакрыццё і шмат прастору прыцягнуць лепшых пілотаў рэгіёну.

Калі: 2 чэрвеня, нядзеля. Афіцыйнае адкрыццё ў 13.00, пачатак фінальных заездаў у 14.00

Дзе: аэрапорт Гродна (Абухава, GPS 53.605, 24.046),

Рэгістрацыя пілотаў вядзецца на афіцыйным сайце спаборніцтваў drift.by. Спіс зарэгістраваных будзе апублікаваны на drift.by і старонках @racingby ў сацсетках. Фінальная частка спаборніцтваў (парныя заезды) пройдзе ў фармаце TOP16 (24) Double Elimination.

Квіткі на #DriftGrodno19 ужо ў продажы па ўсёй Беларусі ў салонах сувязі «Евросеть» і «Связной», і на сайце Ticketpro.by, таксама квіткі можна будзе набыць пры ўваходзе.

• Стандарт дае доступ на гасцявыя трыбуны. На першую партыю білетаў дзейнічае спецыяльная цана 15 рублёў, далей — 18, у дзень мерапрыемства — 20 BYN.

• Прэміум дадаткова да стандартнага ўваходу дазваляе наведаць закрыты тэхнічны парк, дзе можна паглядзець спартыўныя машыны і пазнаёміцца ​​з пілотамі. Кошт 25 BYN.

• VIP дадаткова да Прэміум даюць доступ на VIP трыбуну з гарантаванымі сядзячымі месцамі. Кошт у папярэднім продажы 35 BYN, на месцы 40 BYN, малая колькасць квіткоў.

Дзецям да 6 гадоў уваход бясплатны. Для заўзятараў ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў дзіцячы білет будзе каштаваць 6 беларускіх рублёў, з правам доступу ў тэхнічны парк у суправаджэнні дарослых.