Што пабудуюць у Баранавічах, Забалаці і на Будзёнага? У Гродзенскім гарвыканкаме прайшоў аўкцыён

Акрамя мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы Баранавічы-9, у іншым такім раёне Забалаць-1 інвестар з аўкцыёну набыў зямельны ўчастак плошчай больш за 1 гектар коштам 134,6 тысячы рублёў. Па праекце, тут пабудуюць групу блакіраваных дамоў, паведамляе grodnonews.by.

Яшчэ адна арыгінальная шматпавярхоўка з убудаванымі нежылымі памяшканнямі з’явіцца ў раёне вуліц Леніна-Студэнцкая-Будзёнага. Стук малатка спыніўся на суме 443 тысячы рублёў. Шматкватэрны жылы дом у 2−3 паверхі з мансардамі з’явіцца на вуліцы Славацкага. Участак сышоў з аўкцыёну больш чым за 40 тысяч рублёў.

Актыўна гандляваліся за зямельныя ўчасткі ў мікрараёне Зарыца-5, а ўчастак на вуліцы Палявая прадалі за 70 тысяч рублёў.

У цане апынулася і продаж права арэнды нежылых памяшканняў тэрмінам на тры гады. Так, у двухпавярховым доме на вуліцы Тэльмана, 4 пакой плошчай крыху больш за 20 квадратных метраў пры пачатковай цане 85 рублёў прададзены за 1800 рублёў, а памяшканне на першым паверсе плошчай 85 квадратаў прададзена для адкрыцця там кафэ за 47 тысяч рублёў пры пачатковай цане таргоў у 361 рубель.

Падводзячы вынікі аўкцыёну, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык падкрэсліў, што з пачатку года ў Гродне прададзена 11 зямельных участкаў для развіцця бізнесу, яны падрыхтаваны для інвестараў і на бліжэйшыя таргі. Найбольшым попытам карыстаюцца зямельныя ўчасткі для будаўніцтва камерцыйнага жылля, запатрабаваныя аб’екты для развіцця сферы паслуг.

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025