У Гродзенскім раёне ў лясным масіве паблізу адной з вёсак супрацоўнікі мясцовага РАУС выявілі буйны ачаг самагонаварэння. Канфіскавана каля 40 літраў самагонкі і 2500 літраў самагоннай брагі. Дэмантавана два апараты па вырабе спіртазмяшчальнай вадкасці, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Вырабляў прадукт мясцовы нідзе непрацуючы жыхар 1985-га году нараджэння. Яго затрымалі падчас вырабу. Вытворца кажа, што варыў для сябе, але супрацоўнікі так не думаюць, улічваючы аб’ём канфіскаванага самагону. Праводзіцца праверка.