Навіны

Імпрэсіянізм на «Хвалі дабрыні». Дзеці з хоспіса напішуць карціны разам з дыпламатамі і мастакамі

Дзеці з хоспіса разам з гродзенскімі мастакамі і дыпламатамі Літвы і Польшчы напішуць карціны ў стылістыцы імпрэсіяністаў. Арт-сесія пройдзе ў Кронан Парк-Атэлі 22 мая ў 16.00. Серыя створаных карцін будзе паказана ў Гродне і за мяжой. Сродкі, атрыманыя ад дэманстрацыі і продажу палотнаў, пойдуць на медыцынскае абсталяванне для цяжка хворых пацыентаў дзіцячага хоспіса.

Разам з дзецьмі за мальбертамі будуць працаваць 10 гродзенскіх мастакоў. Сярод іх — Вікторыя Ільіна, Аляксандр Сільвановіч, Генадзь Піцко. Крыніцай натхнення для творчых груп стануць працы Клода Манэ «Гарлачыкі» і «Сажалка». Мастакам прапануюць адлюстраваць на палотнах свае ўражанні ад мясцовых прыгажосцяў і напісаць узыход сонца або пейзажы з Аўгустоўскім каналам. Дзеці з хоспіса стануць іх паўнапраўнымі сааўтарамі.

Ужо летам 2019 году гэтыя работы пакажуць на выставах у Польшчы і Літве, а перад Новым годам — ​​у Гродне. На атрыманыя ад дэманстрацыі сродкі купяць абсталяванне для пацыентаў хоспіса.

Арт-сесія і выставы — гэта частка вялікай праграмы дзіцячага хоспіса «Абілітацыя». Яе задача — дапамагчы дзецям з цяжкімі ці невылечнымі захворваннямі набыць і развіць неабходныя функцыі і навыкі. Мастакі дапамогуць ім асвоіцца з пэндзлямі і фарбамі, а медыцынскае абсталяванне — аблегчыць паўсядзённае жыццё.

Ахвяраванні у праекце «Хвалі дабрыні» патрэбны, каб купіць 2 кахляторы (яны дапамагаюць адкашляцца, калі ў дзіцяці не хапае сіл), 2 вертыкалізатары (яны дапамагаюць падняць дзіцяці на час працэдур) трахеастомічныя трубкі і фільтры для іх, а таксама апарат, з якім можна браць аналізы дома.

Агульны кошт неабходнага абсталявання — каля 60 000 беларускіх рублёў.

«Хвалі дабрыні» — не першая мастацкая акцыя Гродзенскага дзіцячага хоспіса. У 2017 годзе мастакі горада паўдзельнічалі ў праекце «З вера ў жыццё і людзей» ў падтрымку дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі.

Апошнія запісы

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025