Яркае відэа роставай лялькі-мулаткі каля гродзенскага драмтэатра з’явілася ў інтэрнэце 18 мая. Ідэя такога вобраза і танца належыць гродзенскаму калектыву «Лайт_Mix».

«Ідэя касцюма роставай лялькі не новая. Нашу „запальнічку“ ўжо ацанілі многія ў Гродне. Касцюм быў пашыты за мяжой на заказ. Мы прадумалі кожную дэталь ад колеру тканіны да памеру страз. Цяпер вось такім чынам радуем гараджан і ім падабаецца», — распавяла адна з удзельніц калектыву Вікторыя Варапаева.

У такім вобразе дзяўчыны плануюць выступаць на многіх мерапрыемствах у Гродне.

А вам падабаецца?

https://www.instagram.com/p/BxrrU9wHpi_/

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life