У Гродне пройдуць адкрытыя спаборніцтвы вобласці па чырлідынгу

Каля 600 спартсменаў з Беларусі возьмуць удзел у Адкрытых спаборніцтвах Гродзенскай вобласці па чырлідынгу. Спаборніцтвы адбудуцца ў гродзенскім Лядовым палацы.

Чырлідынг – самы малады, але досыць папулярны ў нашай краіне від спорту. Міністэрства спорту РБ і НАК РБ прызнала яго ў 2017 годзе, а таксама ён атрымаў акрэдытацыю Міжнароднага Алімпійскага камітэта.

Сярод удзельнікаў спаборніцтваў – каманды Беларусі, якія прадстаўляюць краіну на афіцыйным чэмпіянаце Еўропы, што пройдзе 28-30 чэрвеня 2019 г. у Санкт-Пецярбургу. Спаборніцтвы стануць генеральным
прагонам.

Калі: 19 мая, 12:00-16:00.

Дзе: Гродна, Лядовы палац спорту (вул. Камунальная, 3А).


Арганізатары спаборніцтваў – Беларуская федэрацыя чырлідынга і каманд падтрымкі, Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, ДУ «Гродзенскі гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама», Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: