Каля Новага замку сустракае сярэднявечная музыка і каваль з «Манетнага двару». У будынку можна набыць сувеніры і выпіць кавы са смакоткамі. Сёння тут праходзіць Ноч музеяў, калі ўсе экспазіцыі будуць адкрытыя, а містычныя гісторыі ажывуць.
Дырэктар гісторыка-археалагічнага музею выступае і нагадвае, што жанр жахаў і містыкі - не чужы для Беларусі. Ён узгадвае Яна Баршчэўскага з яго знакамітым творам «Шляхціц Завальня ці Беларусь у фантастычных апавяданнях». А таксама Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Вацлава Ластоўскага, Змітрака Бядулю, Уладзіміра Караткевіча, якія ў свой час звярталіся да містыкі і беларускіх паданняў. Ён нагадвае, што беларускія легенды і сёння становяцца крыніцай натхнення для творцаў.
Затым адбываецца музейны дывертысмент «Містычныя гісторыі & Ноч, калі яны ажываюць». Пан Мяткоўскі ў выкананні Андрэя Вашкевіча, як кожны беларус, любіць выпіць па кілішку з суседам і добра закусіць, лаецца з жонкай і гасцінны да падарожнікаў. Вось яны з суседзем і сустракаюць шмат гасцей, і расказваюць адзін аднаму страшныя гісторыі. Канешне, аснаваныя на гродзенскіх і беларускіх легендах і паданнях ці містычных творах.
У антракце можна было паглядзець пастаянныя экспазіцыі музея і тэматычныя выставы «Істоты з беларускіх міфаў і легенд», «Легенды і паданні Беларусі ў жывапісе», «Містыкі. Алхімікі. Чорнакніжнікі», выставай Адама Смаляны «Малюнак. Скульптура». А таксама пафатаграфавацца ў тэматычных фотазонах.
Пасля выступіў неа-фолк-рокавы праект «ВОЧЫ» з музычна-паэтычнай праграмай «Не зачыняй дзверы».
Скончылася «Ноч музееў» інтэрактыўным вернісажам «У містычных лабірынтах з ліхтарыкам у руках» з выставай Наталлі Салама «Лясная містэрыя». Пра яе мы раскажам падрабязней пазней.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…