Як распавялі арганізатары, на фестываль прывязуць і вегетарыянскую і веганскую кухню. Напрыклад, рабяты з мнскага веган-бара «Карма» прыедуць з веганскімі пельменямі з тофу.

Акрамя таго, будуць прадстаўлены амерыканская і мексіканская кухні, азіяцкая кухня, бельгійская, беларуская, італьянская. У параўнанні з мінулым годам фудкорт павялічыцца практычна напалову. Будзе 24 удзельнікі, з іх 7 гродзенскіх — сярод іх PizzaTruck, «Пад носам», «Поешь», «Ли».

Гастрафестываль Vulitsa Ezha пройдзе ў Гродне 25−26 мая і адкрые тут свой сезон. Акрамя ежы, будзе шмат актыўнасцяў, чылаўт-зоны, фотазоны, кінатэатр і кулінарная кухня.


Суп из бычьих хвостов и веганские пельмени с тофу. Что искать на фестивале Vulitsa Ezha в Гродно