Гродзенка выпісвала падробленыя рэцэпты. Завялі дзве крымінальныя справы

Гродзенка 1984 года нараджэння раней працавала лекаркай. Звальняючыся, яна здала не ўсе бланкі рэцэптаў, а пасля зрабіла з іх ксеракопіі, распавялі ў УВД Гродзенскага аблвыканкама.

— Супрацоўнікі міліцыі выявілі, што ў верасні мінулага і сакавіку гэтага года жанчына падрабіла рэцэпты. Яна выпісала на неіснуючых людзей медыцынскі прэпарат, які змяшчае моцнадзейныя кампаненты і з’яўляецца лекамі строгай справаздачнасці, — распавёў начальнік АНіПТЛ Кастрычніцкага РАУС Гродна Дзмітрый Грасевич. — Пасля па дадзеных рэцэптах знаёмыя жанчыны набывалі прэпарат у аптэках.

Следчым камітэтам у дачыненні да гродзенкі распачатыя крымінальныя справы па частках 1 і 2 артыкула 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Падробка, выраб або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025