Некалькі дзён таму ў міліцыю звярнуліся дзве жанчыны 1978-га і 1948-га гадоў нараджэння і паведамілі аб крадзяжы. У двух жанчын у храме скралі тэлефоны, у адной з іх яшчэ дваццаць пяць рублёў і крыху больш за дваццаць долараў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Высветлілася, што іх скраў гродзенец 1979-га года нараджэння. У касцёл мужчына прыйшоў, каб паслухаць канцэрт, а самі пацярпелыя на ім выступалі, да гэтага пераапрануўшыся ў службовым памяшканні, дзе пакінулі асабістыя рэчы. Менавіта гэты пакой наведаў зламыснік.
Падазраваны раней не судзімы, але прыцягваўся да адміністрацыйнай па ч.1 арт.17.3 КаАП РБ «Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап’янення».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…