У горадзе зноў зафіксаваны ўспышкі адзёру. Па словах галоўнага санітарнага лекара горада Гродна і Гродзенскага раёна Яніны Шарэнда, выяўлена ўжо пяць выпадкаў захворвання, паведамляе vgr.by.
У асноўным крыніцамі віруса становяцца людзі, якія прыязджаюць з-за мяжы. Перад сезонам адпачынкаў адмыслоўцы раяць зрабіць прышчэпкі тым, хто збіраецца на адпачынак за мяжу. Па апошніх назіраннях, часцей на адзёр хварэюць дарослыя.