Ці верне польскі ўрад беларусам візы «на закупы»?

Чаму беларусы сталі вытрачаць менш грошай на шопінг у Польшчы і якія страты нясе малы бізнес суседняй краіны? Разбіраецца www.zautra.by.

У 2018 годзе беларусы пакінулі ў польскіх крамах і на рынках каля 164 мільёнаў долараў. Амаль палову гэтай сумы патрацілі жыхары памежных рэгіёнаў Беларусі.

З адменай віз «на закупы» у пачатку 2019 года даходы бізнесу ў прыгранічных рэгіёнах Польшчы скараціліся. З-за падзення даходаў ад продажаў каля тысячы прадстаўнікоў малога бізнэсу Польшчы выступілі з пэтыцыяй за вяртанне выдачы беларусам віз «на закупы». З падобнай ініцыятывай выступаюць і мясцовыя ўлады Беластока.

Эксперт варшаўскага Фонду імя Стэфана Баторыя (Польшча) Кшыштаф Мрозек, спасылаючыся на дадзеныя «Radio Białystok», пацвярджае, што колькасць пакупак у прадпрымальнікаў прыгранічнага рэгіёна скарацілася на 70−80%, і звязвае гэта з памяншэннем прыязджаючых грамадзян Беларусі, у тым ліку з-за адмены выдачы віз на пакупкі.

Россып купін на шляху «закупак»

Ужо не ў першы раз змены ў візавай палітыцы адбіваюцца на польскім памежным бізнесе, а ён выступае з просьбамі аб спрашчэнні візавага рэжыму для беларусаў, нагадвае аналітык даследчага цэнтра Eurasian States in Transition (EAST) Андрэй Елісееў. Падобнай была сітуацыя пасля падпісання Польшчай шэнгенскай дамовы ў 2007 годзе, калі краіна пачала выдаваць шэнгенскія візы замест нацыянальных. Гэта выклікала занепакоенасць бізнесменаў памежжа з-за вялікага падзення даходаў.

— У 2008 годзе таксама была арганізавана петыцыя ад імя мясцовых органаў улады — цэнтральным пра лібералізацыю візавай палітыкі, — гаворыць эксперт EAST.

Але ў гэты раз страты польскіх бізнесменаў звязаныя не толькі з адмовай ад самых даступных для беларусаў відаў віз. На сітуацыю паўплывала шмат фактараў. Гэта новыя, больш жорсткія нормы беларускага боку па колькасці ўвозімых тавараў і сумах, выдаткаваныя на іх куплю, і забарона гандлю ў польскіх крамах па нядзелях.

— Калі ў мінулым годзе забарона дзейнічала дзве нядзелі у месяц, то ў гэтым годзе — ужо тры, — кажа Кшыштаф Мрозек.

Адбілася таксама тое, што ў апошнія гады зніжаецца колькасць выдадзеных беларусам шэнгенскіх віз, і тое, што беларусы ў цэлым сталі вытрачаць менш грошай. Пачынаючы з 2014 года, яны з кожным годам пакідаюць ўсё менш сродкаў у польскіх гандлёвых кропках.

— Але шмат у чым падзенне ўзроўню пакупак у апошнія гады было звязана з крызісам у Беларусі 2016−2017 гадоў, — кажа Андрэй Елісееў.

Паводле інфармацыі аналітыка EAST Андрэя Елісеева
Па дадзеных польскай Асацыяцыі прадпрымальнікаў і працадаўцаў, у 2017 годзе беларусы выдаткавалі на пакупкі ў Польшчы 2,5 мільярда злотых. Значыць, у гэтым годзе бізнес можа недалічыцца прыкладна 2 мільярдаў злотых.

— Гэта істотныя страты для прадпрымальнікаў, але таксама і для бюджэту Польшчы, — падкрэслівае Кшыштаф Мрозек.

Дапаможа пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму

Цяперашняя сітуацыя нязручная як польскім бізнесменам, так і беларусам, якія звыкліся да шопінгу ў ваколіцах Беластока.

— Зараз амбасады і консульскія ўстановы Польшчы адкрываюць грамадзянам Беларусі турыстычныя візы, для атрымання якіх трэба пацверджанне браніравання жылля або гасцініцы. Акрамя гэтага візы не заўсёды выдаюцца на доўгі тэрмін. А вялікая колькасць людзей з Гродна, Брэста або нават Мінска раней прыязджалі на некалькі гадзін і не так часта заставаліся ў Польшчы начаваць, — адзначае Кшыштаф Мрозек.

Але нават калі польскія ўлады пачуюць мясцовы бізнэс і захочуць пайсці яму насустрач, яны не змогуць прымаць самастойныя рашэнні аб спрашчэнні візавай палітыкі.

— Польшча абавязаная прытрымлівацца палітыкі выдачы кароткатэрміновых шэнгенскіх візаў. Адзінае, што магчыма — гэта вяртанне віз «на закупы», — лічыць Андрэй Елісееў.

Але Беларусь і Еўрасаюз, па запэўненнях абодвух бакоў, вось-вось падпішуць пагадненне аб візавай фасілітацыі. Таму як польскім бізнесменам, так і беларусам, якія звыкліся ездзіць за пакупкамі ў суседнюю краіну, застаецца чакаць, калі ж гэта адбудзецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025