Гродна прыме эстафету «Полымя свету» у суботу, 18 траўня. Па гарадскіх вуліцах з паходнямі прабягуць легендарныя асобы, якія ўпісаліся сваё імя ў гісторыю гродзенскага спорту, і знакамітыя гараджане, піша vgr.by.
Эстафета стартуе, а 17:50 з плошчы Леніна. Пачне яе алімпійскі чэмпіён 1972 года ў баскетболе Іван Едзешка. На скрыжаванні Ажэшкі і Дзяржынскага Едзешка перадасць агонь Івану Ціхану. Гродзенскі малатабоец накіруецца да Купалаўскага ўніверсітэту, Там эстафету прыме супермадэль свету Кацярына Даманькова. На скрыжаванні Ажэшкі-Леніна яна перадасць агонь прадстаўніку Дзіцячага Фонду ААН Рашеду Мустафе Сарвару. Пасля яго эстафету прымуць велагоншчыкі.
Алімпійскі чэмпіён Уладзімір Камінскі праедзе два кіламетры міма воданапорных вежаў «Кася» і «Бася», выедзе на вуліцу Парыжскай Камуны і спусціцца да драмтэатра. Там агонь будзе чакаць чэмпіён Еўрагульняў у Баку, стралок Віталь Бубновіч. Ён прабяжыць да Палаца культуры на Савецкай плошчы. Далей паходні будзе несці рэктар БДУ Андрэй Кароль, пасля чаго агонь аўтамабілем адвязуць у Каложскі парк да сцен Барысаглебскай царквы.
Наступнай кропкай эстафеты стане Савецкая плошча, адкуль будзе рухацца першая гродзенская алімпійская чэмпіёнка Алена Ваўчэцкая, якая перадасць агонь чэмпіёнцы Еўропы па скачках у даўжыню Ганне Канюк.
Завяршаць эстафету будзе чатырохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў па стральбе з пісталета Ігар Басінскі. Пасля фінішу на плошчы Леніна пачнецца канцэрт, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
А ўжо ў нядзелю полымя свету працягне шлях па рэгіёне і апынецца спачатку на Аўгустоўскім канале, а затым у Верцялішках.